Навигация

21 лютага — Міжнародны дзень роднай мовы

21.02.2026
27

Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы — свята, якое нагадвае пра значэнне моўнай разнастайнасці і павагі да культурных традыцый розных народаў.

Міжнародны дзень роднай мовы быў абвешчаны на 30-й сесіі ЮНЕСКА у 1999 годзе. У Беларусі Дні роднай мовы пачалі ладзіцца дзяржаўнымі ўстановамі з 2009 года. Асноўная мэта свята — папулярызацыя моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, а таксама спрыянне ўсведамленню каштоўнасці моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу.

Родная мова — гэта не толькі сродак зносін. Гэта аснова нашай ідэнтычнасці, жывая памяць народа, спосаб выражэння думак, пачуццяў і поглядаў. Праз мову перадаюцца традыцыі, гісторыя і духоўныя каштоўнасці ад пакалення да пакалення.

Захоўваючы і развіваючы родную мову, мы захоўваем сваю культуру і будучыню.

З Днём роднай мовы, сябры!

Полезные ссылки

"Мы не наблюдаем — мы действуем.
Мы не уступаем — мы отстаиваем.
Профсоюз рядом, когда это важно!"

Федоренко Алексей Валерьевич

Руководитель Могилевской областной организации Профсоюза Белэнерготопгаз