Масленіца з родным смакам: у філіяле «Бабруйская ЦЭЦ-2» частуюць блінамі
У філіяле «Бабруйская ЦЭЦ-2» РУП «Магілёўэнерга» святочна і смачна адзначаюць масленічны тыдзень. Калектыў прадпрыемства традыцыйна сустракае Масленіцу з духмянымі блінамі, якія сталі галоўным сімвалам свята.
Сёння ў сталовай філіяла работнікі маглi пакаштавацца блінамi з маслам, смятанай, павідлам і згушчаным малаком. Разнастайнасць начынак дазваляе кожнаму выбраць смак па душы, а цёплая, утульная атмасфера стваралi сапраўдны святочны настрой.
Акрамя таго, у рамках акцыі «Кожная пятніца — роднае, сваё» ў меню былi прадстаўлены стравы беларускай нацыянальнай кухні. Гэта добрая магчымасць не толькі падтрымаць народныя традыцыі, але і адчуць смак роднай культуры.
Святкаванне Масленіцы ў філіяле «Бабруйская ЦЭЦ-2» — гэта прыклад захавання нацыянальных традыцый, умацавання карпаратыўнага адзінства і стварэння пазітыўнай атмасферы ў калектыве.

Версия для слабовидящих



















